Клецкая пракуратура вынесла папярэджанне выдаўцу хрысціянскай газеты «Апостальскі ветразь»

25 чэрвеня Клецкая раённая пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджанне Алегу Нікуліну, выдаўцу хрысціянскай газеты "Апостальскі ветразь», якая выходзіла накладам 299 асобнікаў.

Як паведаміў Алег Нікулін, у тэксце папярэджання ўказана, што ён парушыў арт. 1 пп. 5,26, арт. 17, п. 1 і арт. 32 Закона аб СМІ.

Паводле Алега Нікуліна, пракурор Алег Карабкоў папярэдзіў яго, што выданнем газеты, нават маланакладнай, могуць займацца выключна юрыдычныя асобы.

Юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец патлумачыў, што, у адпаведнасці з Законам аб СМІ, дадзенае патрабаванне не распаўсюджваецца на выданні, наклад якіх не перавышае 299 асобнікаў. «Гэта вынікае з аналіза Закона, які мы правялі пасля таго, як пракуратуры ў некалькіх гарадах выносілі аналагічныя папярэджанні», - кажа юрыст.

У выданні асвятляліся выключна пытанні рэлігійнага жыцця.

«Белорусские новости»

Клецкая пракуратура вынесла папярэджанне выдаўцу хрысціянскай газеты «Апостальскі ветразь» - «За свабоднае веравызнанне» № 26, красавік - чэрвень 2010

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
6 + 3 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.