Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Свабода думкі, сумлення і рэлігіі: міжнародна-прававыя стандарты і іх імплементацыя ў нацыянальныя прававыя сістэмы еўрапейскіх дзяржаваў” (10 верасня 2010 г., Мінск)

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Свабода думкі, сумлення рэлігіі: міжнароднаправавыя стандарты і іх імплементацыя ў нацыянальныя прававыя сістэмы еўрапейскіх дзяржаваў» прайшла 10 верасня ў Менску, у Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Я. Раў. Мерапрыемства, якой праводзілася між народнай арганізацыяй «Адвакаты Еўропы», Цэнтрам прававой трансфармацыі, Цэнтрам «Экумена» пры ўдзеле вядомых беларускіх юрыстаў і праваабаронцаў Дзіны і Сяргея Шаўцовых, Артура Ліўшыца, Валянціны Трыгубовіч сабрала больш за 70 удзельнікаў, сярод якіх былі прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці, эксперты, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, праваабарончых арганізацый, трэцяга сектару, АБСЕ, атаксама рэлігійных арганізацый, такіх, як Беларуская Праваслаўная Царква, Адвентысты сёмага дня, Дрэўлеправаслаўная Царква, Саюз ХВЕ, Саюз ХПЕ, супольнасцяў прагрэсіўнага іудаізму і інш.

На канферэнцыі выступілі: Прэзідэнт арганізацыі «Адвакаты Еўропы» Л. Папоў (Балгарыя), член Міжнароднай панэлі па арбітражы і пасярэдніцтве Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці Дж. Ланглуа (Вялікабрытанія), мэнеджэр праграмы «Міжнароднае права ў праваабарончай дзейнасці» Фонду Дамоў правоў чалавека Л. Улляшына (Нарвегія), Старшыня ўправы Навінавай службы Форуму 18 Э. Браўн (Нарвегія), прадстаўнік Аllіапсе Defense Fund Р. Кішка (Славакія), член выканаўчага камітэту Камісіі Цэркваў па міграцыі ў Еўропе Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў К. Папеску (Чэхія), супрацоўніца Цэнтру талерантнасці пад апекай Офіса грамадскага абаронцы (Амбудсмана) М. Гаўтадзэ (Грузія), кіраўнік Акадэмічнага дэпартаменту права Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта А. Брэскі (Беларусь), старшыня камісіі па свабодзе сумлення Беларускага Хельсінскага камітэту В. Адзіночанка (Беларусь), старшыня праўлення міжнароднага грамадскага аб'яднання «Цэнтр вывучэння сучаснай рэлігійнасці» Н. Кутузава, дырэктар Цэнтру «Экумена» Н. Васілевіч (Беларусь), член гарадской рады г. Керава В. Хойкала (Фінляндыя), прэзідэнт Эстэрскага прававога інфармацыйнага цэнтру К. Смыслова (Расея).

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася спадарыня К.Болклі, прадстаўніца офісу АБСЕ ў Беларусі. Мадэратарам дыскусій выступала А. Танкачова.

Паводле вынікаў канферэнцыі ўдзельнікамі была прынятая Рэзалюцыя, прапанаваная арганізатарамі.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Свабода думкі, сумлення і рэлігіі: міжнародна-прававыя стандарты і іх імплементацыя ў нацыянальныя прававыя сістэмы еўрапейскіх дзяржаваў” (10 верасня 2010 г., Мінск) - «За свабоднае веравызнанне» № 27, студзень - сакавік 2011

Дапісаць новы камэнтар

Значэньне поля ня будзе паказанае публічна ні ў якім разе.
CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
6 + 1 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.