Асноўныя падзеі 2010 г.

ХРАНАЛОГІЯ

19 сакавіка спаўняецца 5 год кампаніі ў абарону касцёла св. Язэпа. Цягам восені сабрана 6,5 тыс.подпісаў (у дадатак да 30 тыс., сабраных раней) за перадачу будынка Касцёлу.

21 сакавіка высвечаны новы іерарх БПЦ — Барысаўскі епіскап Веніямін (Тупека), вікарый Мінскай епархіі

Сакавік — чэрвень: Справы аб альтэрнатыўнай службе: Іван Міхайлаў (абшчына месіянскіх габрэяў«Новы Запавет»), Дзмітры Смык («Сведкі Іеговы») —прыцягнутыя да адказнасці за ўхіленне ад тэрміновай службе ў войску, апраўданыя.

31 траўня: Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт падаў прашэнне аб сыходзе на спачын у сувязі з дасягненнем статутнага ўзросту. Сінодам РПЦ прынятае рашэнне пакінуць іерарха на пасадзе.

Лета: актыўнае абмеркаванне ў СМІ магчымага ўвядзення факультатыва па пачатках праваслаўнай культуры ў школе. Праграма «Пачаткі праваслаўнай культуры. Праваслаўныя святыні ўсходніх славян» для факультатыўных заняткаў у 1-11 класах, якая спачатку абвяшчаецца як зацверджаная, адпраўляецца на дапрацоўку.

10 верасня у Мінску адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Свабода думкі, сумлення і рэлігіі: міжнародна-прававыя стандарты і іх імплементацыя ў нацыянальныя прававыя сістэмы еўрапейскіх дзяржаў».

3 кастрычніка: Візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Канстанцінопаль (Стамбул, Турцыя), сустрэча з Усясветным Патрыярхам Варфаламеем І.

Працягваецца канфлікт вакол будынку царквы «Новае жыццё». Цяпер рэлігійную абшчыну абвінавачваюць у псаванні земляў (арт. 15.11 КаАП).

Восень-зіма: выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і пераслед палітычных актывістаў.

Асноўныя падзеі 2010 г. - «За свабоднае веравызнанне» № 27, красавік - чэрвень 2011

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
2 + 3 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.