Заўвагі і нататкі

Калі-некалі прыходзіць да чалавека цікавыя развагі, узгадваюцца жыццёвыя сюжэты, людзі, сказы. Нехта ўсміхнецца ці засумуе, а нехта падзеліцца пачуццём ці прыпамінам. Ў гэтым блогу не будзе катэгарычнай аналітыкі, сухой статыстыкі, прававых катэгорыяў. Тут не будзе высноваў. Адно прыпавесці - прыдуманыя і жыццёвыя. Карцінкі. Фрагменты. Абразк і абрэзкі.

І сказаў Бог Беларусу...

Янка Запруднік

1. І сказаў Бог беларусу: Я стварыў цябе паводле вобразу і падабенства Майго, удыхнуў у цябе дыханьне жыцьця і зрабіў цябе душою жывою.

2. Я даў табе розум, і волю, і працавітасьць, каб ты карыстаўся імі дзеля дабра бліжніх сваіх.

3. Прыглядайся да навакольля. Бач, як стварэньні Мае множацца паводле роду іхняга: усякае быльлё, кустоўе, дрэвы, усякая рыба, жывёла й птушка крылатая, і плямёны людзкія — усё працягваецца паводле роду іхняга.

4. У разнастайнасьці прыроды — Мая сутнасьць. Будзь верны ёй, стварай паводле роду свайго і будзеш дабраславёны за гэта.

Дарога пакут утаптаная

Валянціна Трыгубовіч

Кожны раз, калі я выбіралася ў царкву «Новае жыццё» пераведаць галадоўнікаў, першым парываннем было выгрузіць з халадзільніка ўсё ў торбу, каб адвезці ім.