«Па ўласнай волі мы храм не пакінем»: Царква «Новае жыццё» ў абароне веры, годнасці, правоў чалавека

Аўтар: 
Вера Татур

Лаўры Катона Старэйшага, які нястомна паўтараў у рымскім сенаце: «Я лічу, што Карфаген павінен быць разбураны», падобна, не даюць спакою чыноўнікам Мінскага гарвыканкама. На ролю Карфагена яны абралі пратэстанцкую царкву «Новае жыццё» і «штурмуюць» яе ўсімі адміністрацыйнымі магчымасцямі.

Нагадаю пачатак гэтага супрацьстаяння. Абшчына хрысціян Поўнага Евангелля — царква «Новае жыццё» ў 1999 годзе распараджэннем уладаў была пазбаўлена магчымасці арандаваць у Мінску памяшканне для правядзення богаслужэнняў. Вернікі збіраліся на вуліцы, зімою — на марозе. У 2002 годзе яны набылі закінуты калгасны кароўнік на гарадской ускраіне. (Усе дакументы былі дакладна юрыдычна аформленыя — і на будынак, і на прылеглы ўчастак зямлі.) Сваім коштам, сваёй працай яны прывялі будынак і навакольную тэрыторыю ў цывілізаваны выгляд. Цяпер у памяшканні чыста, цёпла, утульна. Тут праходзяць нядзельныя богаслужэнні, абшчынныя святы і сустрэчы, тут працуе нядзельная школа для дзяцей (амаль 400 хлопчыкаў і дзяўчынак), вядуцца музычныя заняткі. Абшчына налічвае больш за тысячу вернікаў, пераважна гэта маладыя людзі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

Новыя ганенні на царкву пачаліся неўзабаве пасля прыняцця Закона аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях, які ўтрымлівае шэраг дыскрымінацыйных нормаў. Прыкрываючыся ім, чыноўнікі пачалі шырокі наступ на пратэстанцкія абшчыны па ўсёй Беларусі. Царква «Новае жыццё» аказалася, аднак, «цвёрдым арэшкам». Вернікі паслядоўна баранілі свае правы на свабоду веравызнання. Яны не скарыліся, калі ўчастковы міліцыянер кожную нядзелю пісаў пратаколы аб правядзенні богаслужэння без дазволу ўладаў і суд выносіў аграмадныя штрафы адміністратару царквы Васілю Юрэвічу. (Хоць малітоўны сход ва ўласным будынку не парушае Закона.) Аднак жа ўлады не прызнавалі былы кароўнік культавым будынкам, гадамі не давалі дазволу на яго перапрафіляванне і належнае афармленне. (Між тым у дакументах куплі-продажу перапрафіляванне было агаворана.) Вернікі не спынілі адстойванне сваіх канстытуцыйных правоў, калі ў 2005 годзе судовым рашэннем чыноўнікі пазбавілі царкву права на зямельны надзел вакол будынка. Фармальная падстава: будынак выкарыстоўваецца не па прызначэнні. Маўляў, калі гэта кароўнік, то разводзьце кароў. А тое, што ў сталічным горадзе прамысловае жывёлаводства забаронена, чыноўнікаў не абыходзіць. Ім важна пад любой матывацыяй зруйнаваць пратэстанцкую царкву.

Рыхтуючыся ў жніўні 2006 года да слухання справы ў Гаспадарчым судзе горада Мінска, царква «Новае жыццё» разаслала лісты і 11-хвілінны відэафільм пра сваю дзейнасць сотням высокапастаўленых чыноўнікаў, грамадскіх і палітычных дзеячаў краіны. «Мы, вернікі рэлігійнай абшчыны Хрысціянаў Поўнага Евангелля «Царква Новае Жыццё», хочам распавесці вам пра сябе, пра нашу царкву і пра тое, у што мы верым. (...) Мы хочам, каб ваша меркаванне пра нашу царкву грунтавалася не на чутках, якія распаўсюджваюць сродкі масавай інфармацыі, а на аснове фактаў, жывых сведчанняў». Асобнае пасланне было адрасавана прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку. «Наша царква налічвае тысячу прыхаджанаў, нядзельную школу наведваюць каля 400 дзяцей. Дзейнічаюць дзесяткі служэнняў, якія дапамагаюць людзям вызваліцца ад алкагольнай, наркатычнай і іншых залежнасцей, мяняючы іх жыццё. За кошт дабрачынных ахвяраванняў нашых прыхаджанаў трыста чалавек, што афіцыйна лічацца інвалідамі, атрымліваюць дапамогу ў выглядзе прадуктовых пасылак. Царква дапамагае васьмідзесяці малазабяспечаным сем’ям, кожны месяц забяспечвае іх прадуктамі на пэўную суму. Мы актыўна ўдзельнічаем у праграме сацыяльнай адаптацыі дзяцей-сіротаў. Каля трыццаці чалавек з ліку былых зняволеных, дзякуючы веры ў Бога і дапамозе служыцеляў царквы, змянілі свой лад жыцця і сталі законапаслухмянымі членамі грамадства. Людзі з царквы ў дабрачынных мэтах наведваюць дамы састарэлых, дзіцячы анкалагічны цэнтр, бальніцы, дзе служаць людзям, якія там знаходзяцца, добрымі справамі. (...) Мы, вернікі, жывем па самых высокіх маральных стандартах, заснаваных на запаведзях Бібліі: шануй Бога, не забі, не ўкрадзі, не жадай жонкі блізкага свайго, не сведчы лжыва, і г.д. Мы з’яўляемся сумленнымі грамадзянамі, плацім падаткі і клапоцімся аб працвітанні нашай краіны, выконваючы свой грамадзянскі абавязак на працоўным месцы. У нас моцныя шлюбы, набожныя і цудоўныя юнакі і дзяўчаты. (...) Мы не просім ні капейкі ва ўладаў, бескарысліва робім добрыя справы і замест падтрымкі зведваем ганенні. Няўжо мы нікому не патрэбныя? Урад траціць аграмадныя грошы на сацыяльныя праграмы і ў той жа час робіць немагчымай дзейнасць царквы, якая шчыра імкнецца дапамагаць людзям».

Дзяржаўным служачым ліст пастара Вячаслава Ганчарэнкі нагадваў: «Закон не дасканалы, і сітуацыі не заўсёды аднолькавыя. Таму вялікая доля адказнасці ў прыняцці рашэнняў выпадае на асобу, што надзелена ўладаю. Бываюць выпадкі, калі закон з’яўляецца нават беззаконнем, калі ён скіраваны супраць добрых намераў грамадзянаў краіны. Дзякуючы такім законам і іх абаронцам наша царква, якая, як і многія іншыя цэрквы нашага горада, з’яўляецца рукамі Бога, абмежавана ў сваіх дзеяннях. У выніку гэтага многія грамадзяне нашай краіны кожны дзень пазбаўляюцца элементарнага права на надзею, веру і любоў, на ўратаванне і дапамогу. І судзіць людзей, якія ад усяго сэрца нясуць людзям гэтую дапамогу, — вялікае злачынства ў вачах Бога. Няма нічога больш нізкага, чым падняць руку на таго, хто працягвае табе руку дапамогі. (...) Калі вам прадставіцца магчымасць мець справу з царквою, помніце, што гэта ваш экзамен перад Госпадам. Чаго ж больш выявіцца ў вас — дабра ці зла?»

Як і прадказвалі аналітыкі, рашэнне Гаспадарчага суда горада Мінска і пасля разгляду апеляцыі засталося нязменным: прымусовы выкуп будынка на вуліцы Кавалёва, 72, які належыць абшчыне, за смешную цану, прыкладна дзесяць долараў за квадратны метр. (Агульная плошча былога кароўніка крышачку большая за 1 600 квадратных метраў, дык і сума набягае прыкладна ў 17 тысячаў долараў. За такія грошы ў Мінску немагчыма набыць нават аднапакаёвую кватэру. Кошт квадратнага метра новабудоўляў перавышае «судовую цану» ў 50—100 разоў!) І па-ранейшаму няма яснай матывацыі забароны вернікам карыстацца ўласным памяшканнем. План забудовы гэтай тэрыторыі не распрацаваны (не змаглі яго прад’явіць суду), гэтая ўскраіна Мінска — шырокая пустка вакол адзінокага будынка. Дык каму ён замінае?! Тут зробяць казіно? Склад? Манеж? Вернікаў навошта рабаваць? Ніякай логікі не хопіць, калі кіравацца здаровым сэнсам. А вось калі мэта чыноўнікаў палягае ў тым, каб любым коштам прыбраць з мінскай тэрыторыі пратэстанцкую царкву, дык у дзеяннях адміністрацыі няма нічога дзіўнага. Толькі паскудная зацятасць Катона Старэйшага.

Падчас судовага пасяджэння ніякія довады юрыста царквы «Новае жыццё» Сяргея Луканіна не браліся да ўвагі. Было відавочна, што пасяджэнне — пустая фармальнасць з загадзя вызначаным вынікам. Салодкагалосая прадстаўніца Мінгарвыканкама, яўна ігнаруючы добрую абазнанасць публікі ў зале, некалькі разоў паўтарыла перад суддзямі: «Няхай абшчына падасць заяву на выдзяленне ўчастка пад будаўніцтва і ўзводзіць уласны культавы будынак». Чысцейшае фарысейства! На ўсе падобныя заявы (іх падавалася некалькі) чыноўнікі Мінгарвыканкама адказваюць, што гэта немэтазгодна. І гадамі ні зямлі не выдзяляюць, ні дазволу на пераафармленне былога кароўніка ў культавы будынак не даюць. Ім патрэбна поўная капітуляцыя вернікаў.

«Што вы будзеце рабіць?» З падобнымі пытаннямі журналісты, якія прыйшлі ў Гаспадарчы суд горада Мінска, звярнуліся да прысутных вернікаў адразу, як скончылася пасяджэнне. «Адстойваць свае канстытуцыйныя правы», — быў агульны адказ. Юрысты зноў будуць абскарджваць судовае рашэнне, шараговыя вернікі працягнуць кругласутачнае дзяжурства ў царкве, каб абараніць яе пры нападзенні. «Калі з’явіцца спецназ, яны змушаны будуць выносіць нас. Па ўласнай волі мы храм не пакінем. Ім давядзецца чапляць на нас кайданкі». І ўсе ўскладаюць надзеі на малітву, на літасць Божую. Вернікі царквы «Новае жыццё» ўпэўнены, што Гасподзь іх не пакіне, што праз гэты канфлікт з уладу маючымі Ён дае ім магчымасць прапаведаваць, больш актыўна несці слова Божае людзям, ад якіх залежыць зямное жыццё тысячаў, мільёнаў суграмадзянаў, дазваляе публічна распавесці ўсім, хто такія пратэстанты. Пакуты за веру, за ўласныя перакананні робяць чалавека больш высакародным, умацоўваюць яго ў жыццёвых нягодах. І напярэдадні суда вернікі маліліся не пра тое, каб рашэнне было вынесена ў іх карысць (яны цудоўна ведаюць і разумеюць механізм прыняцця рашэнняў ва ўмовах існуючага рэжыму), яны маліліся пра тое, каб расхінуліся сэрцы людскія дабру, праўдзе, веры і надзеі.

Змаганне пратэстанцкай царквы «Новае жыццё» за свае канстытуцыйныя правы, за сваю маёмасную незалежнасць, за сваё месца ў грамадскай сістэме выявіла якасна новую грань супрацьстаяння людзей Беларусі таталітарнай вертыкалі. Вернікаў падтрымліваюць (яўна або цішком) многія людзі з іншых канфесій, прадстаўнікі грамадскіх рухаў, палітыкі-дэмакраты, усе тыя, хто памятае пра неабходнасць салідарнасці ў барацьбе за агульныя інтарэсы. Бо сілаю задушанае натуральнае чалавечае права на годнае жыццё абернецца, урэшце, паразаю ганіцеляў. Гісторыя Рымскай імперыі — прыклад.

«Па ўласнай волі мы храм не пакінем»

Царква «Новае жыццё» ў абароне веры, годнасці,

правоў чалавека

Фота з сайта царквы Новае жыццё -- www.newlife.by

Дык стойце ж у свабодзе, якую даў нам Хрыстос,

і не схіляйцеся зноў пад ярмо рабства.

Пасланне да Галатаў 5:1.

Татур В. «Па ўласнай волі мы храм не пакінем»: Царква «Новае жыццё» ў абароне веры, годнасці, правоў чалавека - "За свабоднае веравызнанне" №12, ліпень — верасень 2006

Дапісаць новы камэнтар

Значэньне поля ня будзе паказанае публічна ні ў якім разе.
CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
2 + 6 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.