Рэпрадуктыўныя тэхналогіі і прастора дыялогу

Сёння ў IBB адбылася міжнародная міжканфесійная канферэнцыя, якую праводзіла міжканфесійная ж група, на тэму «Дасягненні навукі і хрысціянская мараль». У канферэнцыі прыняла ўдзел звычайная публіка, якая складалася, у значнай ступені, з прадстаўнікоў беларускіх лютэранскіх цэркваў, а таксама з праваслаўных, каталікоў і баптыстаў. Паводле падлікаў Рыммы Генадзеўны Пашко, члена міжканфесійнай групы, за час існавання гэтай супольнасці яна збіралася ўжо каля 150 разоў, і гэта не мала. Аднак пра саму групу трэба будзе расказаць неяк асобна, цяпер жа пра канкрэтнае мерапрыемства.
Тэма мяне зацікавіла, бо ўлетку давялося шмат на тэму рэпрадуктыўных тэхналогій чытаць і пісаць самой у сувязі з прыняццем у першым чытанні законапраекта пра дапаможныя рэпрадуктыўныя тэхналогіі. І на сваім сайце ў тэме "Заганнае зачацце" і ў межах "Народнай праграмы". Аднак нідзе шырока пра будучую канферэнцыю не абвяшчалася і я даведалася пра яе толькі з фэйсбука, дзе мой фрэнд пастар Андрэй Паўлючык паставіў "like" на анонс сайта РКЦ (які з'явіўся таксама ўсяго за 1 дзень да самой канферэнцыі). Як высветлілася, тыя ўдзельнікі, з якімі размаўляла я, таксама пра канферэнцыю даведаліся за дзень да яе самой. Магчыма, з гэтым была звязана адсутнасць многіх вядомых асобаў рэпрадуктыўнага руху. Толькі цікава, як жа людзі даведваюцца пра гэтыя канферэнцыі, не ўсе ж католік.бай манітораць рэгулярна...
Пачалася канферэнцыя з даклада Л. Бругмана "Магчымасці навукі і прынцыпы хрысціянскай маралі", у якой ў даступнай форме нямецкі медык прадставіў вызначэнні медыцынскіх тэхналогій і патлумачыў, якім чынам адбываецца трансплантацыя клетак, органаў і тканак, выкарыстанне рэпрадуктыўных тэхналогій, а таксама што такое "Распараджэнне пацыента". Цікавым было тое, што дакладчык прыводзіў шмат прыкладаў з уласнай практыкі. Раскажу два з іх. Як вядома, "Сведкі Іеговы" лічаць недапушчальным пераліванне крыві. Усё б нічога, але яны адмаўляюцца ад пералівання нават калі гаворка ідзе пра іх дзяцей. Каб з сітуацыі выкруціцца, у ФРГ такіх бацькоў на некаторы час - пару гадзінак, неабходных для пералівання, - пазбаўляюць бацькоўскіх правоў і пераліванне праводзяць. Спадар Бругман жа свайму малалетняму пацыенту пералівання не зрабіў, бо бацькі былі супраць, і пацыент загінуў.
У іншым выпадку, калі гаворка ішла пра "Распараджэнне пацыента" - дакумент, які сведчыць пра волю пацыента наконт магчымых маніпуляцыў з ім у выпадку знаходжання ў несвядомым стане, ён расказваў гісторыю, калі жанчына спрабавала здзейсніць самагубства праз атручанне, і ў РП было зафіксавана, што яна адмаўляецца ад сродкаў рэанімацыі, было прынятае рашэнне рэанімацыю правесці, і потым жанчына была вельмі ўдзячна, што ёй выратавалі жыццё.
Таксама цікавым быў аповед пра самагубцаў - бацька спадара Бругмана, лекар і пастар, самагубцаў адпяваў, за што меў спагнанні ад сваёй царквы - пратэстанцкай царквы ў Нямеччыне.
Пытанняў асабліва задаць не ўлалося, бо "стыла кава", а потым "чакаў абед". Задаць сваё пытанне, якое мяне вельмі цікавіла, я агучыць паспела, аднак яго пераклад на нямецкую мову неяк зацёрся і мы плаўна перайшлі ў перапынак. А пытанне было такое: "У Нямеччыне існуе Рада па этыцы, якая дае ацэнку законапраектам, і да яе ацэнкі заканадаўцы прыслухоўваюцца, у Беларусі таксама ёсць Рада па маральнасці, аднак яе ніхто не запрашае даваць ацэнкі, і ніхто да яе не прыслухоўваецца. Якія механізмы выкарыстоўвае Вашая рада, каб уплываць на палітычныя рашэнні?". Але ладна, пытанне было рытарычным, і мы ўсе прыкладна ведаем на яго адказ.
Перад абедам выступілі таксама прот. Георгій Рой, які агучыў асноўныя ідэі свайго дакладу Религиозно-этическая экспертиза проекта Закона Республики Беларусь «О вспомогательных репродуктивных технологиях и гарантиях прав граждан при их применении», а таксама каталіцкі святар, які, па-сутнасці, выклаў афіцыйную пазіцыю Каталіцкай Царквы па гэтым пытанні. Цікава, што прот. Георгі адзначыў, што ў Праваслаўнай Царквы, на жаль, ніякай афіцыйна пазіцыі ў дачыненні да законапраекта не было.
На жаль, дэпутат спадарыня Шылава, якую ўсе хацелі бачыць і распытаць, на канферэнцыю не прыйшла. З ёй дыскусія была б пажывей і паканфліктней.
Па абедзе ўдзельнікі раздзяліліся на дзве групы - медыцынскую і юрыдычную. Я пайшла ў другую, дзе нас было ўсяго пяцёра, і дзе мы паспелі абмеркаваць усе пытанні, пачынаючы ад дагматычнага вучэння Праваслаўнай Царквы і яе кананічнага ўладкавання і заканчваючы Законам "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях" і неабходнасці кансалідацыі грамадзянскай супольнасці.
Потым адбыліся справаздачныя даклады пра ІББ, Мінскае гета, узнаўляльныя крыніцы энергіі, майстэрню будучыні і ўсё тое добрае і светлае, што знаходзіцца ў мяне побач з домам (апроч Мінскага гета, гэта бліжэй па тэматыцы блогу Якава Басіна).

Дапісаць новы камэнтар

Значэньне поля ня будзе паказанае публічна ні ў якім разе.
CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
7 + 6 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.