Абвінавачаны невінаватыя

Аўтар: 
Вера ЧУЙКО, член Савета заснавальнікаў Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Беларуская перспектыва»

Грамадскія слуханні па праекту Закона "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», зладжаныя 24 чэрвеня 2002 года актывістамі новапаўсталай Ініцыятывы "За свабоднае веравызнанне», дагэтуль не даюць спакою беларускім чыноўнікам. Нагадаю тагачасныя абставіны:

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь рыхтавалася прыняць у другім чытанні Закон, асобныя палажэнні якога не адпавядаюць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і міжнародным пагадненням, падпісаным нашай дзяржавай. Заўвагі і прапановы, дасланыя незалежнымі экспертамі і вернікамі, да ўвагі не прымаліся. Таму ўзнікла прапанова абмеркаваць законапраект публічна, каб у вольнай дыскусіі зацікаўленыя бакі змаглі выказаць (абараніць, аспрэчыць) тыя ці іншыя палажэнні дакумента, паводле якога давядзецца жыць і дзейнічаць многім грамадзянам нашай краіны. Запрашэнні на гэтыя слуханні былі разасланы на бланку Міжнароднага грамадскага аб'яднання "Беларуская перспвктыва», некалькі актывістаў якой удзельнічалі ў працы Грамадзянскай ініцыятывы

"За свабоднае веравызнанне». Ініцыятывы, удакладню, утворанай фізічнымі асобамі, а не арганізацыямі ці ўстановамі. У адкрытым

і заклапочаным дыялогу прынялі тады ўдзел больш як 150 асобаў (вучоныя, дыпламаты, дэпутаты, журналісты, прадстаўнікі грамадскіх і рэлігійных арганізацый). Іх скансалідаваная nазіцыя была выказана ўладзе -

яе заканадаўчай і выканаўчай галінам. На жаль, да ўвагі думка грамадскасці прынятая не была. Законапраект зацвердзілі без ніякіх па правак.

Аднак гэтыя слуханні паставілі ў віну МГА «Беларуская перспектыва», калі яе існаванне «хтосьці» палічыў вартым спынення. Сярод аргументаў супрацоўнікаў Міністэрства юстыцыі фігуравала абвінавачванне ў парушэнні ўласнага статута шляхам занятку ... рэлігійнай дзейнасцю, бо, бачыце, на пасяджэнні прэзідыума МГА «Беларуская перспектыва» быў зачытаны і ўхвалены Зварот удзельнікаў грамадскіх слуханняў. (Арганізацыя пазіцыянуе сябе якасветніцкая структура, на рабочыя пасяджэнні звычайна выносяцца самыя розныя пытанні надзённага грамадскага жыцця.) Абвінавачванне ў занятку «рэлігійнай дзейнасцю» разам з пагрозаю пра пакаранне (вынясенне пісьмовага папярэджання, што ў нашых умовах вядзе да скасавання рэгістрацыі грамадскага аб'яднання) было зроблена ... больш як праз два гады пасля тых памятных слуханняў. Што, безумоўна, сведчыць пра надуманы характар гэтых абвінавачванняў. Але яны былі тэмаю даволі працяглай перапіскі кіраўніцтва арганізацыі і Мінюста, перапіскі, якая ўрэшце скончылася афіцыйна вынесеным «Беларускай перспектыве» папярэджаннем у парушэнні заканадаўства і ўласнага Статута.

Між тым у статуце Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Беларуская перспектыва», зарэгістраванага Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 7 жніўня 2000 года, у раздзеле «Мэты, задачы і метады дзейнасці» напісана: «Мэтай дзейнасці МГА «Беларуская перспектыва» з'яўляецца аб'яднанне грамадзян для рэалізацыі свайго інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу ў сумеснай грамадскай працы навукова-аналітычнага і асветніцкага характару на карысць Рэспублікі Беларусь і сяброўскага стаўлення да яе іншых народаў»

Таму мы мелі поўнае права, кіруючыся сваім статутам, абмяркоўваць гэты законапраект, дасылаць свае заўвагі і прапановы заканадаўцам і іншым зацікаўленым асобам, а таксама ўхваляць і пашыраць меркаванні іншых удзельнікаў грамадскіх слуханняў, уключна з прынятым імі Зваротам. Бо лічым карысным для Рэспублікі Беларусь, каб яе законы адпавядалі Канстытуцыі краіны і міжнародным актам, падпісаным ёю, каб Закон роўна ставіўся да ўсіх сваіх грамадзянаў. І абарона гэтай роўнасці ёсць важнейшай задачай грамадзянскай супольнасці людзей розных веравызнанняў, агностыкаў, атэістаў.

Тым часам рэлігійная дзейнасць мае іншыя мэты і формы. (І рэгулюецца ў нашай дзяржаве іншым Законам.) Аднак аднабока ідэалагізаваныя, з таталітарным савецкім мысленнем, чыноўнікі не імкнуцца разабрацца ў такіх «дэталях». Хоць той самы Закон «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» дае азначэнне паняцця: «рэлігійная дзейнасць - дзейнасць, накіраваная на задавальненне рэлігійных патрэбаў вернікаў, распаўсюджанне рэлігій, рэлігійнае выхаванне, правядзенне багаслужэнняў, малітоўных сходаў, чытанне пропаведзяў, навучанне святароў, а таксама іншая дзейнасць, скіраваная на арганізацыйнае і матэрыяльнае забеспячэнне культавай практыкі рэлігійнай арганізацыі (выдаванне і распаўсюджванне рэлігійнай літаратуры, выраб і распаўсюджванне прадметаў культу, выраб адзення для святароў і іншая дзвйнасць)»,

Абмеркаванне законапраекта, як бачым, не ўпісваецца ў гэты кантэкст, гэта выключна грамадская акцыя. Хоць і скіраваная на абарону правоў вернікаў - нашых паўнапраўных грамадзянаў.

Дапісаць новы камэнтар

Значэньне поля ня будзе паказанае публічна ні ў якім разе.
CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
3 + 2 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.