Экуменічны блог

Экуменічны візіт у Рэйнскую Царкву

Факультэт пратэстанцкага багаслоўя Універсітэта горада Бона мае шмат слаўных і легендарных імёнаў, але найслаўнейшае імя - прафесар Карл Барт, аўтар фунадментальнай трынаццацітомнай "Царкоўнай дагматыкі". Аднак, бадай, найбольшую значнасць для гісторыі Пратэстанцкай царквы мела не гэтая вялізная праца па сістэматычным багаслоўі, але зусім невялікі па памерах і надзвычайны па сэнсе дакумент - Барменская дэкларацыя, прынятая ў 1934 г. Пастарскім саюзам насуперак спробам гітлераўскага рэжыму прымусіць царкву служыць прасоўванню нацысцкіх ідэяў.

Школа рэфармацкай тэалогіі 2014

Рэфармацкая тэалогія ў Беларусі, нягледзячы на тое, што ў часы 16-17 стагоддзя мела свой уплыў на тагачасную інтэлектуальную думку, толькі пачынае развівацца - на базе баптысцкіх супольнасцяў, у якіх ёсць і гарачая вера, і любоў да Слова Божага, і моцныя непітушчыя сем'і з вялікай колькасцю дзяцей, і даволі добрая рэпутацыя ў грамадстве, аднак чаго, на жаль, не стае - дык гэта інтэлектуальнага падмурку, які можа лічыцца неабавязковым, а часам нават і шкодным (кшталту "ад многіх ведаў многія турботы").

Міжкультурная тэалогія і танкі

Сёння ў Інстытуце тэалогіі БДУ адбылася дыскусія з удзелам праф. Марціна Тамкэ з Гётэнгенскага ўніверсітэта, кіраўніка магістэрскай праграмы "Міжкультурная тэалогія".

Рэпрадуктыўныя тэхналогіі і прастора дыялогу

Сёння ў IBB адбылася міжнародная міжканфесійная канферэнцыя, якую праводзіла міжканфесійная ж група, на тэму «Дасягненні навукі і хрысціянская мараль». У канферэнцыі прыняла ўдзел звычайная публіка, якая складалася, у значнай ступені, з прадстаўнікоў беларускіх лютэранскіх цэркваў, а таксама з праваслаўных, каталікоў і баптыстаў. Паводле падлікаў Рыммы Генадзеўны Пашко, члена міжканфесійнай групы, за час існавання гэтай супольнасці яна збіралася ўжо каля 150 разоў, і гэта не мала.